4 КЛАСС
|
ТэМА: УЛАДЗIМIР
КАРЫЗНА
«ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ,
БЕЛАЯ РУСЬ»
|
ДАТА
__________
|
Мэты: акрэсліць змест і задачы раздзела
«Чалавек і Радзіма», спрыяць спасціжэнню вучнямі ідэі твора, маральнай высновы твора
Задачы: развіццё уменняў прагназаваць змест паэтычнага твора па яго загалоўку; фарміраванне
чытацкіх ўменняў назіраць за эмацыянальным станам паэта, даваць характарыстыку
аўтару на аснове яго выказаных думак і пачуццяў; фарміраванне ўменне знаходзіць
вобразныя словы, тлумачыць іх значэнне і ролю; фарміраванне ўменняў выразнага чытання
праз усведамленне эмацыянальнага настрою твора і выкарыстанне сродкаў
выразнасці (тон, тэмп, паўзы, лагічны націск); развіццё ўменняў слоўнага малявання да частак верша; развіццё ўменняў
выказваць свае пачуцці ад прачытанага і ўбачанага твораў мастацтва; фарміраванне гуманістычнага светапогляду, выхаванне
сістэмы нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей адбываецца ў працэсе
аналізу і маральнай ацэнкі ўчынкаў і падзей, паказаных у творы.
Ход урока
1.Арганiзацыйны момант.
2.Увядзенне ў тэму:
v Закончыце прыказку:
— Няма смачнейшай вадзіцы, як з
роднай … . (крыніцы)
— Для ўсякай птушкі сваё гняздо … .
(міла)
— Родная зямелька як зморанаму … .
(пасцелька)
— У сваім краі, як у … . (раі)
— Далёкая старонка без ветру … .
(сушыць)
— На чужыне і камар … . (загіне)
— Кожнаму свой куток … . (мілы)
— Усюды добра, а дома … . (лепей)
— Кожная сасна свайму бору песню … .
(пяе)
— Жыць — Радзіме … . (служыць)
Мы жывём у цудоўнай і
непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. І дзе б мы ні апынуліся,
куды б ні закінуў нас лёс, у нашай душы, у нашым сэрцы заўсёды будзе з намі
адчуванне моцнай повязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў. Пакуль мы паважаем сваіх продкаў, не
забываемся сваіх каранёў, мы паважаем Радзіму, мы існуем як народ, як нацыя.
Вучань чытае верш:
Паклон табе, мой
беларускі краю!
Ты — мой, я —
твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да
сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы —
як чароўны лек.
За хлеб, што ем,
за песні, што спяваю,
За шчасце звацца
іменем тваім –
Паклон табе, мой
беларускі краю!
Ты — мой, я —
твой: усюды і ва ўсім на век!
Ніл
Гілевіч
3.Работа па
тэме ўрока:
с. 55-56
v
Знаёмства са
старонкамі-навігатарамі да тэматычнага раздзела «Чалавек і Радзіма»: разгляд
застаўкі, асэнсаванне слоў Уладзіміра Караткевіча пра паняцце слова Радзіма.

Што такое Радзiма? Запiс гэтых слоў у
сшытак.
Чытанне задач
раздзела.
v Актуалізацыя тэмы на аснове разгляду фотаздымка
малдаўскага фатографа Ігара Зеніна і адказаў на пытанні вучэбнага дапаможніка.
1) Што вы ўбачылі на гэтым фотаздымку?
2) Якую назву і чаму яму можна даць? Патлумачце.
3) Па чым можна здагадацца, што мастак зрабіў здымак
у жніўні?
4) Як выглядае неба? Апішыце.
5) Якія думкі і пачуцці выклікаў у вас гэты фо
таздымак?
v Прагназаванне
зместу верша «Люблю цябе, Белая Русь» па загалоўку (рубрыка «Пафантазіруйце»).
Прачытайце
загаловак верша.
Аб
чым можа ісці гаворка ў творы? Паразважайце.
v Слуханне верша,
вызначэнне яго першаснага ўспрымання і эмацыянальнага настрою.
v Чытанне твора
вучнямі сам сабе, уголас па строфах. Вызначэнне вобразных слоў і выразаў, тэмы
і асноўнай думкі верша, аўтарскіх і ўласных адносін да Радзімы (любоў і
захапленне паэта краявідамі, гасціннымі і таленавітымі людзьмі, слаўнай
гісторыяй Беларусі).
1. Якія з
пералічаных у вершы вобразаў паэт называе Белай Руссю?
2. Прачытайце радкі
з верша. Каго меў на ўвазе аўтар, калі іх пісаў?
Дзе хлебам і соллю сяброў сустракаюць
І з песняй праводзяць, як родных сваіх.
3. Што новае вы
даведаліся з верша пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны?
4. Патлумачце
значэнне слова «чыстая» ў адносінах да Беларусі.
5. У якіх радках
верша выказана асноўная думка?
v Адпрацоўка ўмення вызначаць мэту выразнага чытання (што
трэба перадаць слухачам пры чытанні), выбар тону ў адпаведнасці з эмацыянальным
станам дзейнай асобы, выдзяленне з дапамогай лагічнага націску важных слоў,
паўз.
v Вуснае маляванне
карцін да радкоў верша (рубрыка «Хвілінкі творчасці»).
Уявіце,
што па змесце верша вы ствараеце кадры кінафільма. Апішыце кожны кадр: мес ца, персанажаў,
карціны прыроды.
v Слуханне і
вольнае выказванне ўражанняў ад песні Ігара Лучанка на словы Уладзіміра Карызны
(рубрыка «У свеце прыгожага»)
4.Падвядзенне вынікаў
Любіце свой край. Кожны дзень адкрывайце для сябе няўлоўную
прыгажосць роднага куточка. Прыслухоўвайцеся да нашай пявучай мовы. Заўважайце
дабрыню, адкрытасць, таленавітасць нашага народа. І вы адчуеце ў душы вялікі
гонар за сваю Радзіму.
5.Рэфлексія
Я -Беларус, я ганаруся…
6.Дамашняе заданне: Вывучыць твор на памяць.
Тэма: Раздзел
«Чалавек, слова і кніга». Алеся Станюк «Чаму?»
Мэты і задачы: 1. Пазнаёміць з
новым раздзелам вучэбнага дапаможніка.
2. Фарміраваць
уяўленні вучняў пра ўзнікненне асобных слоў
беларускай мовы.
3. Развіваць уменне выказваць свае пачуцці да прачытанага.
4. Вучыць вызначаць аўтарскія адносіны да
некаторых слоў
беларускай мовы і галоўную думку твора.
5. Вучыць
выразнаму чытанню: вызначаць націскныя словы,
правільна
расстаўляць паўзы.
Ход урока
1.Арганiзацыйны момант.
2. Моўная размінка.
- Наш урок мы сёння пачнем з
верша Францыска Скарыны:
(Верш на
дошцы, выдзеленыя словы запісаны другім колерам)
-
Прачытайце выразна верш.
-
Растлумачце выдзеленыя словы.
Любіце кнігу,
бо яна – крыніца мудрасці,
ведаў і навукі,
лекі для душы.
3. Увядзенне ў раздзел.
Пры вывучэнні твораў
раздзела:
звернем увагу:
·
на паходжанне асобных слоў, іх значэнні, адметнасць
гаворкі нашага народа;
·
на словы, якія паказваюць адносіны аўтара да героя; працягнем выпрацоўваць уменні:
·
вызначаць асноўную думку твораў;
·
характарызаваць героя на аснове яго паводзін, перажыванняў,
выказваць свае адносіны да яго;
·
правільна карыстацца словамі маўленчага этыкету ў час
размовы з іншымі людзьмі.
Работа па малюнку на ст. 84.
1.
Разгледзьце помнік Францыску Скарыне ў Полацку скульптараў Аляксея Глебава,
Ігара Глебава і Андрэя Заспіцкага.
2. Адкажыце на пытанні:
1) У што апрануты першадрукар? Чаму менавіта
такое мае адзенне — мантыю і шапачку? Аб чым гэта сведчыць?
2) Чаму асветнік як бы абапіраецца на
кнігу? Што гэтым, на ваш погляд, хацелі сказаць скульптары?
3) Якім паказалі аўтары твар Францыска
Скарыны? Чаму ён засяроджаны і задумлівы?
4) Для чаго
скульптуру славутага вучонага, лекара і першадрукара ўзнялі на высокі пастамент?
Паразважайце.
4. Работа з апавяданнем
„Чаму?“ А.Станюк. (с.85 – 86)
Чытанне твора настаўнікам.
Чытанне твора
вучнямі.
Аналіз апавядання.
1. Пра
паходжанне якіх беларускіх слоў вы даведаліся?
2. Чаму дарога
мае яшчэ і іншую назву — гасцінец?
3. Прачытайце, адкуль пайшлі назвы раслін: жыта, бульба, пшаніца, грэчка.
4. Вызначце, з дапамогай якой кнігі можна даведацца тлумачэнне значэння
пэўнага слова. Выберыце
правільны адказ. (З дапамогай арфаграфічнага слоўніка; тлумачальнага слоўніка;
кнігі пра гістарычныя падзеі; энцыклапедыі «Юны турыст».)
5.Падвядзенне вынікаў.
Разважанні дзяцей:
- Сення на ўроку я даведаўся аб…..
6.Рэфлексія
Мне спадабалася праца (каго)……
Тэма: Раздзел “Быць на зямлі чалавекам”. Ніл Гілевіч “Калі
рана ўстанеш”
Мэта
і задачы:
v прадугледжваецца пазанёміць вучняў з новым раздзелам
“Быць на зямлі чалавекам”;
v садзейнічаць фарміраванню ўмення правільнага,
асэнсаванага і выразанага чытання твора, выказваць уласныя і аўтарскія адносіны
да зместу верша, вызначаць яго тэму і галоўную думку;
v садзейнічаць развіццю ўмення ўзнаўляць тэкст па пытаннях
і шляхам выбарачнага чытання;
v ствараць умовы для выхавання ў вучняў патрэбы быць
актыўным і дзейным чалавекам у паўсядзённым жыцці
Ход урока
I.
Арганізацыйны пачатак
Празвінеў званок вясёлы,
У клас пазваў усіх дзяцей.
Будзем дружна працаваць,
Веды будзем здабываць.
II.
Знаёмства з новым раздзелам “Быць на зямлі чалавекам”
- Што
значыць, на вашу думку, быць чалавекам? Хіба мы з вамі зараз не людзі?
- Чаму ў
загалоўку слова зямля напісана
з малой, а не з вялікай літары? (Тут падаецца думка, што трэба быць
добразычлівым і паважлівым чалавекам на тым месцы, дзе ты жывеш)
- Хто з вас
ужо зараз лічыць, што з’яўляецца сапраўдным чалавекам?
- Уважліва
разгледзьце малюнак-застаўку. Ці адпавядае адлюстраванае на ім назве раздзела?
Чаму?
1)
Чытанне і асэнсаванне паэтычных радкоў Змітрака Марозава пра прызначэнне
чалавека на зямлі
- Ці можна
пагадзіцца з думкаю пісьменніка Змітрака Марозава? Чаму?
2)
Знаёмства з задачамі раздзела
- Якія з
прадстаўленных задач вамі будуць вырашацца ў час вывучэння твораў упершыню? (2
задачы: знаходзіць у мастацкіх тэкстах матэрыял для характарыстыкі герояў : іх
партрэт, адметнасці мовы, апісанне жылля; вылучаць байку сярод іншых твораў па
яе асаблівасцях)
III.
Работа з вершам Ніла Гілевіча “Калі рана ўстанеш”
1) Першасны сінтэз. Рубрыка “У свеце прыгожага” (с.4-5): разгляд рэпрадукцыі
карціны беларускага мастака Ганны Слівончык “Беларуская сям’я”
- Якія дэталі карціны сведчаць, што на
ёй адлюстравана менавіта беларуская сям’я? (Адзнакі
беларускай сям’і мы назіраем у адзенні мужчыны і яго жонкі)
-
Чым занятыя мужчына і жанчына?
- Чаму
мастак увяла ў твор жывапісу вобраз бусла, які знаходзіцца на капусце?
Паразважайце. (Вобраз бусла з малым дзіцём на капусце
нагадвае гледачам пра паданні, што дзяцей у беларускаю сям’ю звычайна прыносіць
бусел ці іх бацькі знаходзяць нібы ў капусце)
- Пра што,
на вашу думку, сведчаць сонца і месяц, дом, партрэт маладых, разнастайныя
прыгожыя кветкі і зялёны круглы кусцік папараці на галінах дрэва? (Сонца і месяц нагадваюць пра зменлівасць
часу. Дом – сімвал сям’і. Партрэт маладых нагадвае пра шлюб герояў карціны.
Разнастайныя кветкі на галінах і кусцік папараці сімвалізуюць мару беларускай
сям’і аб шчасці)
- Якія
агульначалавечыя абавязкі і законы жыцця адлюстраваны на карціне Ганны
Сілівончык? (Пабудаваць дом, пасадзіць
дрэва, узгадаваць сына ці дачку – гэта і ёсць, на думку мастака,
агульначалавечыя абавязкі і законы жыцця кожнай беларускай сям’і)
IV.
Арганізацыя слоўнікавай работы са словамі
Зыркі – які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання.
Зыбкі - яркі, асляпляльны.
2)Выразнае чытанне верша “Калі рана ўстанеш” настаўнікам
- Якія
радкі вам спадабаліся найбольш і чаму? Прачытайце іх і патлумачце свой выбар.
V.
Фізкультхвілінка
− А цяпер мы крыху
адпачнем.
Зараз ýстаньце,
дзецi.
Будзем крочыць па
планеце.
Раз, два, тры,
чатыры, пяць –
Тупаем нагамі.
Раз, два, тры,
чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі.
Раз, два, тры,
чатыры, пяць –
Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры,
чатыры, пяць –
Сядзем зноў
займацца.
VI.
Аналіз і другасны сінтэз
Чытанне верша вучнямі самастойна з мэтай адказу на
пытанне
- Да каго
Ніл Гілевіч звяртаецца ў вершы?(1)
- Да чаго
заклікае паэт чытача? Прачытайце адпаведныя радкі.(2)
- Што з
пералічанага, на думку аўтара, будзе радаваць чалавека? (3)
- Як вы
разумееце сэнс выразу «вецер абудзіць струны неба, дрэў,
травы»? ) (4)
- У
чым заключаецца асноўная думка гэтага верша? Выберыце адзін адказ з ліку
прапанаваных:
а) аўтар заклікае
чытача любавацца цудамі навакольнага свету;
б) заклікае
слухаць разнастайныя гукі прыроды;
в) заклікае
дапамагаць слабейшым;
г) заклікае быць
актыўным і дзейным чалавекам у паўсядзённым жыцці.
- Ці згодны вы з думкай паэта? Чаму? (5)
Тэма сэнсу чалавечага жыцця.
Асноўная
думка – заклік паэта да
чытача быць актыўным і дзейным чалавекам у паўсядзённым жыцці
VII.
Чытанне і асэнсаванне прыказак на тэму сэнсу чалавечага
жыцця, шчасця і ўзаемаадносін з людзьмі
ПРЫКАЗКІ
l
Жыццё пражыць — не поле перайсці.
l
Кожны чалавек — свайго шчасця каваль.
l
Хто толькі сам сябе любіць, таго ніхто не любіць.
l
Не зведаўшы броду, не сунься ў воду.
l Любіш катацца — любі і саначкі вазіць.
l Чужым розумам не пражывеш.
VIII.
Дамашняе заданне Выразнае чытанне с.5-6
IX.
Падзвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
- А вам спадабаўся
ўрок? Як вы сябе адчувалi? Цi не
сумавалi?
- Што
для вас было асаблiва цiкавым,
а што выклiкала
цяжкасцi?
- З
якiм настроем вы
заканчваеце ўрок?
На ўроку я працаваў…
|
Актыўна / пасіўна
|
Сваёй работай на ўроку я…
|
Задаволены / не задаволены
|
Урок для мяне здаўся…
|
Кароткім / доўгім
|
За ўрок я…
|
Не стаміўся / стаміўся
|
Мой настрой…
|
Стаў лепш / горш
|
Матэрыя ўрока мне быў…
|
Зразумелы / не зразумелы
|
ТЭМА: В.Вітка.
Дзень нараджэння
МЭТА:

ЗАДАЧЫ:
Ø прадугледжваецца працягваць знаёмства з творчасцю В.Віткі;
Ø садзейнічаць развіццю ўмення правільна адказваць на пытанні па змесце
тэкту;
Ø ствараць умовы для развіцця ўмення аналізаваць прыказку; развіваць уменне
вызначаць уласныя і аўтарскія адносіны да тэмы і зместу апавядання, фармуляваць
яго асноўную думку;
Ø садзейнічаць выхаванню павагі і любві да сваіх родных і блізкіх; вучыць
правілам этыкету па тэме «Дзень нараджэння».
АБСТАЛЯВАННЕ: падручнік, музычная запіс, раздатачны матэрыял, матэрыл для рэфлексіі.
ХОД УРОКА
1.
АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ
Празвінеў званок вясёлы ,
Усіх заве ён на ўрок .
А вы , дзеці ,усе гатовы ?
Пачынаем наш урок.
І на месцы ціха сядзем,
Не парушым цішыню .
Падрыхтуемся ўсе слухаць,
Зараз я ўрок пачну.
2.
МАЎЛЕНЧАЯ РАЗМІНКА (звяртаецца ўвага на знакі прыпынку, вымаўленне гукаў[р], [ц']
Верш В. Жуковіча
Ёсць
такое слова: “Трэба!”
Людз з
ім раслі заўжды.
Без яго
– ну як без хлеба,
Без
паветра і вады.
Трэба
сеяць і ахоўваць,
Здабываць
і будаваць,
Шанаваць,
расціць, выхоўваць,
Пра сваю
краіну дбаць.
3.
ПРАВЕРКА ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ
1 заданне
Гульня «Дачытай радок» (адзін вучань чытае верш, не дачытваючы
апошняя слова, астатнія яго дачытваюць)
2 заданне
- Пачатку якой пары года
адпавядае змест верша?
- У чэрвені
ўсход сонца пачынаецца ў 4 гадзіны 30 мінут, але гэта яшчэ цёмна. Для таго, каб
зрабіць многа спраў ты павінен устаць, калі стане ўжо светла, у 5 гадзін 30
мінут. На колькі больш ты будзеш спаць, чым сонейка?
3 заданне
- Пазнач лічбамі паслядоўнасць
ужывання ў вершы дзеясловаў:
Паспееш
Пачуеш
Будзеш разумець
Пабачыш
Пазнаеш
4.
УСТУПНАЯ ГУТАРКА ДА НОВАЙ ТЭМЫ
- Вы добра
папрацавалі дома і ў класе, атрымалі ўжо адзнакі.А вось нашы продкі заўсёды
пасля цяжкай працы ўмелі святкаваць. А вы любіце святы?
- А якія
святы вы любіце найбольш?
- А вось каб
свята атрымалася цікавым, запамінальным, мы павінны перш чым яго святкаваць -
ўмець арганізаваць. Я прапаную вам павучыцца гэтаму на нашым уроку. Якое свята
мы будзем вучыцца арганізоўваць, вы даведаецеся калі ўпрыгожыце нашу дошку
паветранымі шарамі. Шары вы павінны размясціць па парадку ўзрастання лікаў
рымскага алфавіту. (выразаныя з каляровай паперы шары дзеці прымацоўваюць на
дошчы)
- А калі дзень
нараджэння называюць такім словам як юбілей.
- А як вы дома
адзначаеце дні нараджэння?
- Якія падарункі
рыхтуеце сваім блізкім і сябрам?
5.
ПАВЕДАМЛЕННЕ ТЭМЫ І МЭТЫ ЎРОКА
- Як вы лічыце,
чаму мы сёння будзем гаварыць менавіта пра гэтае свята на ўроку літаратурнага
чытання?
- Мы сёння пазнаёмімся
з творам усім вам вядомага беларускага пісьменніка. А вось якога, адгадайце.
Яго імя і прозвішча пачынаюцца з адной літары, яна стаіць трэцяй у беларускім
алфавіце.
- А твор так і назывецца “Дзень нараджэння”.
- Як вы думаеце,
пра што мог напісаць В.Вітка ў творы з такой назвай.
(дзеці прагназуюць змест твора)
6.
ПЕРШАПАЧАТКОВАЕ ЧЫТАННЕ. ПЕРШАСНЫ СІНТЭЗ
- Ці спадабаўся вам твор В.Віткі?
- Чаму віншаванне дорага для
кожнага члена сям'і?
- Якія падарункі можна дарыць
сваім блізкім?
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА
− А цяпер мы крыху адпачнем.
Зараз ýстаньце, дзецi.
Будзем крочыць па планеце.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Сядзем зноў займацца.
7.
АНАЛІЗ ТВОРА І ДРУГАСНЫ СІНТЭЗ
- Зараз мы будзем чытаць гэты твор і складаць правілы этыкету на тэму
«Дзень нараджэння» (чытаем па асэнсаваных частках)
Правілы этыкету
1.Запомні дзень
нараджэння кожнага члена сям'і.
2. Не забудзьце
падрыхтаваць віншаванне і падарункі
3. Непрыгожа
прасіць у родных грошай, каб купіць ім падарунак
4. Не абвяшчай усім
і кожнаму, калі ў цябе дзень нараджэння
5. Памятай, што
дзень нараджэння-сямейнае свята
- Якія добрыя звычаі вы можаце ўзяць для сябе, каб памятаць важную падзею ў
сям'і?
- Чаму дрэва называюць імёнамі людзей?
- Аўтары нам падрыхтавалі твор В.Віткі ў скарочаным варыянце. А вось…
знайшоў поўнасцю апавяданне і сёння пазнаёміць, калі яшчэ дрэвы называлі
імёнамі людзей. (падрыхтаваны вучань чытае)
У пaмяць poдныx i блiзкix, штo
зaгiнyлi нa вaйнe, людзi тaкcaмa дaюць дpэвaм iмёны. Дpэвы зaxoўвaюць пaмяць aб
дoбpыx i дapaгix людзяx. Цiкaвa вeдaць. У нac, нa Бeлapyci,
ёcць тaкiя дpэвы, acaблiвa дyбы, якiм yжo бoлeй як пaўтыcячы гaдoў. Кaб axaпiць
тaўшчыню тaкoгa дpэвa, тpэбa ўзяццa зa pyкi пяцi-шacцi мyжчынaм. А пa вышынi
тaкi вoлaт poўны дoмy ў дзecяць – пятнaццaць пaвepxaў. Вядoмa тaкcaмa, штo
нeкaтopыя дyбы дaжывaлi дa тыcячы i нaвaт дa дзвюx тыcяч гaдoў.
- Знайдзіце прыказку ў творы.
- Як вы яе разумееце?
- Як вы лічыце, якія словы ў тэксце могуць выражаць галоўную думку тэкста.
- Дзень нараджэнне не толькі повад
смачна паесці святочных страў, але і адпачыць.
8. АДПРАЦОЎКА НАВЫКАЎ ЧЫТАННЯ. ВЫРАЗНАЕ
ЧЫТАННЕ ТВОРА
- Вельмі прыемна, калі віншуюць нас ад душы з выражэннем. Мы зараз таксама павучымся чытаць наш
тэкст выразна (звяртаем увагу на знакі прыпынку)
- Прачытаем першыя два абзацы выдзяляючы голасам апошняе слова ў кожным
сказе.
- Каб дзень нараджэння запомніўся, у час правядзенне карысна
арганізаваць не толькі танцыі, але і
гульні. А так як мы на ўроку літаратурнага чытання, прапаную вам гульні з
творам , з якім мы пазнаёміліся.
Гульня «Самае доўгае слова»
- Зараз мы пагуляем у гульню «Самае доўгае слова». Па камандзе вы павінны
знайсці самае доўгае слова ў тэксце. (дзеці называюць, лічаць літары, выбіраюць пераможца)
Гульня «Знайдзі памылку»
(настаўнік пры чытанні замяняе словы, робіць памылкі, вучні выпраўляюць)
9. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ УРОКА
-Што вы для сябе
ўзялі з нашага ўрока?Чаму навучыліся?
-Што вы даведаліся
новага?
10. КАНТРОЛЬНА-АЦЭНАЧНЫ ЭТАП
11. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ
·
Выразнае чытанне твора С.8-9
Падрыхтаваць віншаванне да дня нараджэння сябра або сваім родным
Тэма: Я.Купала “Песня і казка”
Задачы:фарміраваць вобразныя ўяўленні вучняў пра песню і
казку сродкамі паэтычнага слова; актуалізаваць
веды вучняў пра беларускую народную казку, яе ролю ў жыцці чалавека; вучыць
выказваць уласныя і аўтарскія адносіны да зместу верша, вызначаць вобразныя словы
і выразы, тэму і галоўную думку твора; фарміраваць інтанацыйныя ўменні
выразнага чытання; выхоўваць цікавасць да чытання мастацкіх твораў пра
фальклорныя жанры.
Абсталяванне:
слоўнікі, малюнак казачніка Бая, карткі для гульні
Ход урока
1.Арганізацыйны момант урока
Празвінеў званок вясёлы,
У клас пазваў усіх дзяцей.
Будзем дружна працаваць,
Веды будзем здабываць.
2.Дыхальная гімнастыка
Цуда-нос. Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і
затрымліваюць дыханне.
( Настаўнік чытае
верш)
Носікам дыхаю,
Дыхаю вольна,
Глыбока і ціха –
Як заўгодна.
Выканаю заданне,
Затрымаю дыханне.
Раз, два, тры,
чатыры –
Зноў дыхаем:
Глыбей і шырай.
3.Моўная размінка
-Прачытаем урывак з верша беларускай паэтэсы Т.Мушынскай
Гукі
раніцы носяцца, лётаюць, дражняцца.
Гукі
раніцы дзынкаюць, гойсаюцца, сварацца. Т.Мушынская
-Якія гукі можна пачуць раніцай?
4. Праверка дамашняга
задання
Легенда “Адкуль песня беларуская”
-Прачытаем
пачатак легенды “Адкуль песня беларуская”
-Які працяг
гэтай легенды ў вас атрымаўся? (дзеці расказаюць працяг легенды )
А.Грачанікаў “Народ і песні”
Гульня
“Галава-хвост” (настаўнік пачынае радок, а вучні заканчваюць)
Выразнае
чытанне верша.
(чытанне
беларускіх песень – дамашняе дадатковае заданне)
- Нагадайце
ролю песень у жыцці нашых продкаў.
- Як вы
думаеце, а што яшчэ дапамагала людзям верыць у добрае светлае жыцце?
5.Паведамленне тэмы і мэты
ўрока
- Прачытайце верш. Паспрабуйце
здагадацца, пра каго ідзе размова.
Недарэмна я хадзіў
Па вясёлым свеце,
Наглядзеўся розных дзіў,
Так патрэбных дзецям,
У мяшку вялізны звязак
Новых, незвычайных казак. В. Вітка
- Вось
і да нас завітаў
сягодня казачнік Бай. А як вы лічыце, пра творы якога жанру мы будзем весці
размову з вясёлым Баем?
-А хто ўспомніць, які твор мы называем
казкай? (дзеці адказваюць)
(чытаем на дошцы выпіску са слоўніка)
Казка-
апавяданне фантастычнага або сацыяльна-бытавога зместу з шырокім выкарыстаннем
вымыслу.
-Мы не толькі будзем гаварыць пра казку, але і
пазнаёмімся з вершам Я.Купалы “Песня і казка”. Вы павінны будзеце адказаць на
пытанне:Чаму казка і песня нераздзельны паміж сабой?
-Наш казачны Бай прапануе ўспомніць беларускія народныя
казкі, вам ужо знаёмыя. (дзеці называюць)
-А якая казка без цудаў. Давайце зараз адправімся на
гульню “Поле цудаў”,у якой будуць сустракацца словы з беларускіх казак, якія вы
павінны адгадаць.
Поле
цудаў
1. Які прадмет вярнуў дзеду і бабе пеўнік у адной з казак?
ж
|
а
|
р
|
о
|
н
|
ц
|
ы
|
2. Як звалі героя адной беларускай казкі, якому дапамагаў
кот.
м
|
а
|
р
|
ц
|
і
|
н
|
3. Якая частка цела чалавека паказвала рост сына бабы і
дзеда ў адной беларускай казцы.
к
|
у
|
л
|
а
|
ч
|
о
|
к
|
Фізхвілінка
СУПЕР-ГУЛЬНЯ
Як называлі ў адной беларускай казцы казу, якая мела адну
з дрэнных звычак.
м
|
а
|
н
|
ю
|
к
|
а
|
-Нашаму Баю цікава,а чаму гэтыя казкі мы называем
народнымі?
-З якіх структурных частак складаецца казка?(зачын,
асноўная частка, канцоўка)
-Як вы лічыце, для чаго людзі прыдумалі казкі?
-Якая роля казкі ў жыцці чалавека?
-Адказаць глыбей на гэтыя пытанні нам дапаможа верш
Я.Купалы”Песня і казка” .
6.Падрыхтоўка да ўспрымання твора
-Разгледзім малюнак на с.109
-Якія з прадметаў на малюнку асацыіруюцца з песняй? А
якія з казкай?
Слоўнікавая работа
(звяртаемся да тлумачальных слоўнікаў, калі не ведаем значэння
слова)
СВЯЦЯЧЫ
ДЗІВА
ЧАРЫ
КРЫШТАЛЬ
РАЙСКІЯ ПРАЯВЫ
7.
Чытанне верша настаўнікам
8.
Праверка першаснага ўспрымання твора
-Чаму казка і песня цесна звязаны паміж сабой?
-Бай цікавіцца, ці спадабаўся вам гэты верш? Чаму?
9.
Чытанне верша вучнямі
10.Аналіз зместу твора
-Знайдзіце і
зачытайце сказ, у якім гаворыцца, што сеюць песня і казка?
-З чым
параўноўвае паэт песню і казку?
-Якімі
словамі аўтар ажывіў сваіх персанажаў? Знайдзіце адпаведныя словы.
-Да чыйго сэрца
звяртаецца паэт у апошніх радках?
-А як вы
лічыце, якія радкі верша выказваюць асноўную яго думку?
-Падбярыце
сінонімы да слова атуляць. (агарнуць)
-Якім настроем
прасякнуты верш? Наш Бай падрыхтаваў вам падказкі. Выбярыце адказ з
прапанаваных на дошцы слоў-падказак, абгрунтуйце яго радкамі з тэксту.
лірычны
|
тужлівы
|
трывожны
|
урачысты
|
стрыманы
|
журботны
|
расчулены
|
прыўзняты
|
невясёлы
|
-- Успомніце, калі
беларускія песні або казкі асабліва ўразілі вас?
11. Адпрацоўка
выразнага чытання твора:
(раставіць паўзы,
падкрэсліць словы, на якія падае лагічны націск).
- Назавіце ў кожным
слупку словы, якія рыфмуюцца.
-Падрыхтуйцеся да
выразнага чытання твора.
12.Паведамленне дамашняга задання
Верш “Песня і казка”выразна
чытаць
13.Падвядзенне вынікаў урока
- Якія важныя
высновы вы зрабілі для сябе з гэтага верша?
-Казачнаму Баю
спадабалася на нашым уроку.
14.Рэфлексія
— А вам спадабаўся
ўрок?
Як вы сябе адчувалi? Цi не сумавалi?
— Што для вас было асаблiва цiкавым, а што выклiкала цяжкасцi?
— З якiм настроем вы заканчваеце ўрок?— Што для вас было асаблiва цiкавым, а што выклiкала цяжкасцi?
Тэма. Ніл Гілевіч «Я — беларус»
Задачы:
пазнаёміць вучняў са зместам і задачамі раздзела «Чалавек і яго род»: на што
будуць звяртаць увагу і якія ўменні будуць развіваць падчас вывучэння мастацкіх
твораў; працягнуць работу па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу чацвёртакласнікаў;
фарміраваць правільнае і асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі;
удасканальваць у вучняў уменне вызначаць і перадаваць эмацыянальны настрой
верша, вызначаць у паэтычным творы галоўнага героя, даваць яму характарыстыку
на аснове яго думак і пачуццяў; адзначыць мастацкія асаблівасці і асноўную
думку верша; выхоўваць пачуццё гонару за сваіх продкаў і ўсведамленне шчасця
жыць на сваёй Радзіме.
Ход урока
1. Арг.
момант
2. Праверка
дамашняга задання
3. Аналіз
старонак (31-32) навігатара да тэматычнага раздзела «Чалавек і яго род».
А) Разгляд малюнка-застаўкі і гутарка па яго змесце.
Пытанні і заданні.
— Як вы думаеце, людзі якой нацыянальнасці
адлюстраваны на малюнку? Абгрунтуйце сваю думку. (Мастаком змешчаны беларусы
даўніх часоў. Пра гэта сведчаць іх галаўныя ўборы, адзенне і абутак.)
— Што асаблівага вы заўважылі ў адлюстраванні
партрэтаў жанчын? (Гледачу адразу кідаецца іх знешняя прыгажосць. Апрануты
жанчыны ў розныя строі белага колеру. Іх адзенне ўпрыгожана вышыўкаю
разнастайных узораў, большасць з якіх маюць чырвоны колер.)
— Адзенне беларусаў раней сведчыла аб іх
сацыяльным і сямейным становішчы. Здагадайцеся, якую з жанчын можна лічыць
незамужняй і чаму. (Незамужняй з'яўляецца чарнявая дзяўчына без галаўнога
ўбору, першая справа ад гледача. Замужнія звычайна насілі хусткі, наміткі.)
— Каго з жанчын можна аднесці да простых сялян?
Аргументуйце сваю думку. (Лапці абедзвюх першых жанчын, што знаходзяцца на
пярэднім плане, сведчаць пра іх становішча.)
— Вусна апішыце выгляд мужчыны: яго твар, шапку,
кашулю, накідку і абутак. Аб чым яны сведчаць? (Перад гледачом паўстае
беларускі заможны шляхціц, які мае на галаве шапку з пушніны, яркую святочную
накідку і боты.)
— Як выглядаюць на малюнку вобразы беларускіх
дзяцей — хлопчыка і дзяўчынкі? (Адзенне і абутак дзяцей таксама сведчаць пра іх
шляхецкае паходжанне.)
— Які эпізод з жыцця нашых продкаў, на вашу
думку, паказаў мастак? (Відаць, паказаны святочны дзень, сустрэча продкаў
нейкага важнага і значнага чалавека, якога раней віталі хлебам-соллю на ручніку
ці мёдам.)
Б) Чытанне і асэнсаванне выказвання Уладзіміра Ліпскага пра захаванне
памяці аб продках.
Пасля
настаўніцкага чытання эпіграфа да раздзела вучням прапануецца яшчэ раз
самастойна прачытаць словы пісьменніка і растлумачыць сэнс словазлучэння «падшавельваць агонь памяці». Гэта як?
(Гэта значыць пастаянна цікавіцца жыццём сваіх прадзядуль і прабабуль,
узгадваць іх асобы ў дні свят: на Радаўніцу (17 красавіка), на Дзень памяці (2
лістапада), на Дзень Перамогі (9 Мая) ці на Дзень Незалежнасці Рэспублікі
Беларусь (3 ліпеня) і ў іншыя дні.)
— Пры якой, умове, па словах Уладзіміра
Ліпскага, мы будзем «адчуваць радасць жывога, сённяшняга дня»— будзем
шчаслівымі? (Пры ўмове захавання памяці аб нашых продках. Пры параўнанні іх
укладу жыцця са сваім. Наглядным прыкладам можа паслужыць наяўнасць амаль у
кожнага вучня гаджэта, чаго не бачылі і не маглі карыстацца ў свой час нашы
продкі, ці забяспечанасць сучасніка разнастайнымі відамі харчавання, аб якім
хіба толькі маглі марыць нашы прадзеды.)
В) Чытанне і асэнсаванне задач да раздзела на с. 32 вучэбнага дапаможніка.
Настаўнік ва
ўступным слове паведамляе, што рэалізацыя гэтых задач разлічана для кожнага
вучня класа. Трэба ў час вучэбных заняткаў старацца выконваць пастаўленыя
вучэбнай праграмай патрабаванні да ведаў і ўменняў. У час першага чытання
настаўнік можа прыпыняцца і сваімі словамі ўдакладняць і каменціраваць сэнс
некаторых задач. Варта нагадаць вучням, што на заключным уроку па падагульненні
вывучанага ім давядзецца, як і ў III класе, ацэньваць свае дасягненні.
Рубрыка «У
свеце прыгожага»: разгляд і абмеркаванне рэпрадукцыі карціны расійскага мастака
Валерыя Макарава «Нашы продкі» з дапамогай пытанняў і заданняў вучэбнага
дапаможніка (с. 32-33). (Пры адказе на пытанне 4 вучні павінны ўзгадаць набытыя
веды з вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» («Мая Радзіма — Беларусь»): лясы і
рэкі старажытным продкам давалі магчымасць харчавацца і выжываць. Пытанне 5
запатрабуе і тлумачэння настаўніка, які зверне ўвагу на падачу лексічнага
значэння слоў Пярун і славяне ў рубрыцы «Слоўнік» на с. 33.)
Слоўнае
маляванне партрэтаў славян (мужчыны і жанчыны) па малюнку і пытаннях (заданне
3). Варта звярнуць увагу класа на рэалізацыю адной з пастаўленых задач:
«маляваць словамі партрэты герояў твора» (на гэты момант жывапіснага).
Выразнае
чытанне па памяці верша «Я — беларус» настаўнікам. Абмен уражаннямі: ці
спадабаўся вам беларус Ніла Гілевіча? Чаму?
Самастойнае
чытанне верша вучнямі з мэтай адказу на пытанне 2 (с. 34).
Гутарка па
змесце твора на аснове метадычнага апарату вучэбнага дапаможніка. Пры адказе на
пытанне 4 настаўнік дапамагае вучням вылучыць у змесце верша апісанне дэталяў,
звязаных з захаваннем матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў: адзначыць гонар
малога шчаслівага і свабодалюбівага беларуса за слаўнае гістарычнае мінулае
сваёй Радзімы, яго ўдзячнасць продкам за захаванне і перадачу ў спадчыну
багатай прыроды, беларускай мовы і песень.
Работа над
выразным чытаннем: выдзяленне націскных слоў, паўз, вызначэнне інтанацыі і
настрою. (Пры неабходнасці настаўнік прапануе кпасу выкарыстаць парады вядомых
з II класа памяткі «Як навучыцца выразна чытаць твор» і з III класа
«Слоўніка-памочніка для вызначэння настрою» і «Слоўніка-памочніка для
вызначэння інтанацыі».)
Ацэнка
якасці чытання: вучні класа сочаць за захаваннем інтанацыі, неабходных паўз і
націскных слоў сваім аднакласнікам, даюць яму пры неабходнасці парады.
Вывучыць
верш на памяць.
— Якія з задач, пастаўленых на старонцы-
навігатара да раздзела «Чалавек і яго род», вы паспяхова рэалізавалі? Над якімі
давядзецца яшчэ папрацаваць?
— Ці адпавядае адлюстраваны мастаком на с. 34
партрэт галоўнага героя верша Ніла Гілевіча вашаму ўяўленню? Аргументуйце сваю
думку.
Тэма. Барыс Сачанка «Адкуль пайшоў твой род?»
Задачы;
удасканальваць навык правільнага маўлення гукаў і захавання акцэнталагічных
норм пры чытанні; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора; развіваць
уменне прагназаць змест твора па яго загалоўку, ацэньваць правільнасць уласнага
і пачутага чытання; фарміраваць уменне правільнага, асэнсаванага і выразнага
чытання тэксту-разважання з захаваннем адпаведных паўз на знаках прыпынку;
выхоўваць у вучняў цікавасць да каранёў сваёй сям'і і роду.
1.
Арг. момант
2.
Праверка дамашняга задання.
Работа над
урыўкам з верша Васіля Жуковіча «Продкі», змешчанага на с. 35 вучэбнага
дапаможніка. Акрамя выразнага вымаўлення пазначаных у радках гукаў, упершыню
ўвага класа засяроджваецца на вымаўленне спалучэнняў літар тч і дч (на прыкладзе
слова матчыну). Можна прапанаваць
прачытаць гэтыя радкі са змяненнем голасу: звычайным і шэптам, ціха.
Гутарка па
змесце прачытанага ўрыўка з верша Васіля Жуковіча.
— За якія якасці характару і здзейсненыя ўчынкі
паэт услаўляе нашых продкаў, ганарыцца імі? Знайдзіце і прачытайце адпаведныя
словы. (Тут настаўнік накіруе клас на тлумачэнне ў «Слоўніку» слоў зухаватыя
і спраўныя.)
— У чым, гаворыць паэт, наша пакаленне саступае,
прайграе сваім продкам? (У сучасных людзей не хапае годнасці.)
— Што такое годнасць? Патлумачце значэнне гэтага
слова і сэнс радкоў «нам годнасці іх не стае». (Годнасць — станоўчыя маральныя
якасці чалавека, такія, як пачуццё выканання сваіх абавязкаў, доўгу, вернасці,
свабодалюбства і інш., якія адпавядаюць пэўным грамадскім патрабаванням, а
таксама ўсведамленне чалавекам гэтых якасцей. Пачуццё чалавечай годнасці.)
Рубрыка
«Узгадайце» (с. 35): вызначэнне агульнага кораня ў словах продкі, народ і Радзіма.
Асэнсаванне слоў род і народ. Параўнанне ўласных меркаванняў з прадстаўленымі
артыкуламі слоўніка. Працяг тлумачэння іх лексічнага значэння па «Слоўніку».
Працяг
слоўнікавай работа са словам дбанне, якое сустрэнецца пад канец
тэксту «Адкуль пайшоў твой род?».
Рубрыка
«Пафантазіруйце» (с. 36): прагназаванне зместу апавядання Барыса Сачанкі па
загалоўку. Вольнае разважанне вучняў на змешчаныя пытанні рубрыкі.
Як паказвае
вопыт, мала хто з вучняў класа зможа дэталёва паведаміць пра радавод сваёй
сям'і. Да месца будуць сказаныя Васілём Жуковічам словы, што нашаму пакаленню
не хапае годнасці. З урока «Чалавек і свет» па тэме «Нашы продкі» вучні ўжо
чыталі пра звычай, які існаваў у крывічоў. Юнак, які дасягаў паўналецця,
павінен быў не толькі «пераплысці паўнаводную раку, раскласці вогнішча,
упаляваць звера», але яшчэ трэба добра ведаць і пералічваць сваіх продкаў да
пятага калена.
Выразнае
чытанне твора настаўнікам. Тэкст «Адкуль пайшоў твой род?» якраз адзін з тых,
якія насычаны пытальнікамі і шматкроп'ямі. Важна падчас дэкламацыі настаўніку
адразу паказаць узор правільнай пытальнай і разважальнай інтанацыі на
адпаведных знаках прыпынку.
— Ці спадабалася вам разважанне Барыса Сачанкі?
Чаму?
— Ці даў Барыс Сачанка адказ на пастаўленае ў
загалоўку пытанне? (Такім чынам настаўнік прапануе вучням уважліва самастойна
перачытаць твор.) Чаму аўтар так зрабіў? (Пры адсутнасці правільных вучнёўскіх
разважанняў настаўніку варта «апраўдаць» пісьменніка і растлумачыць, што аўтар
спецыяльна як бы заклікае сучаснага чытача цікавіцца каранямі сваёй сям'і і
роду, прымушае яго задумацца над гэтым важным пытаннем і зрабіць першую спробу
ў гэтым напрамку: працаваць над сабою і над сваёю годнасцю.)
Гутарка па
пытаннях і выкананне заданняў 1-4 метадычнага апарату вучэбнага дапаможніка (с.
36-37).
Адпрацоўка
выразнага чытання, умення правільна інтанаваць пытальныя сказы па мэце
выказвання, сказы са шматкро'ем, працяжнікамі, двукроп'ем.
Затым
настаўнік прапануе прачытаць і адгадаць загадку пра сваяцкія адносіны ў сям'і
(с. 37).
Рубрыка
«Хвілінкі творчасці»: работа па малюнках пра заняткі старажытных
продкаў-славян, адказы на пытанні і выкананне тэставых заданняў вучэбнага
дапаможніка (с. 38-39).
Падрыхтаваць
вуснае апавяданне на тэму «Адкуль мой род пачаўся?» па пытаннях дапаможніка ці
пра заняткі старажытных продкаў-славян.
Каментарый
настаўніку да выканання дамашняга задання. Яно можа быць дыферэнцыраваным:
больш матываваныя вучні могуць абраць творчае заданне пад рубрыкай «Хвілінкі творчасці»
на с. 37. Другой групе вучняў (асобна хлопчыкам і дзяўчынкам), якія маюць
праблемы з маналагічным маўленнем, прапануецца скласці апавяданне пра жыццё
продкаў па малюнках і пытаннях падручніка на с. 38-39.
— Чаму сучасны чалавек павінен ведаць гісто- рыю
свайго роду, продкаў? Якім чынам прашчуры
нам могуць
дапамагаць?
Тэма. Алесь Карлюкевіч «Вавёрка піша сачыненне»
Задачы:
высветліць эмацыянальныя адносіны вучняў да прачытанага твора; развіваць
творчыя здольнасці прагназаваць свой змест канцоўкі аўтарскай казкі;
фарміраваць уменне ацэньваць дзеянні і ўчынкі герояў, падбіраць словы і выразы
з тэксту для скпадання характарыстыкі персанажаў; развіваць уменне выбарачнага
чытання, фармуляваць галоўную думку твора; вучыць вызначаць і асэнсоўваць
маральна-этычную праблему адносін герояў да гістарычнага мінулага свайго роду і
роднага краю; працягнуць выхоўваць у вучняў цікавасць да каранёў сваёй сям'і і
роду.
1.
Арг. момант
2.
Праверка дамашняга задання.
Вучні
спачатку самастойна, а затым уголас стараюцца правільна прачытаць адзначаныя
гукі ў радках верша Лёлі Багдановіч «У школу». Затым настаўнік прапануе даць
адказы на пытанні па змесце ўрыўка.
— Да каго
звяртаецца паэтэса Лёля Багдановіч у сваім урыўку з верша? З якой мэтай,
гаворыць яна, вы павінны «старанна і толькі на выдатна» вучыцца? Ці падзяляеце
вы гэтую думку аўтара? Чаму? (Настаўнік павінен дапамагчы ўбачыць у другой
страфе падказку, што кожны з вучняў павінен добра вучыцца не толькі дзеля
радасці сваіх родзічаў, але і каб у будучым дзеці маглі стаць «будаўнікамі
краіны, нашчадкамі гісторыі».) Як вы разумееце сэнс двух апошніх радкоў верша?
Патлумачце.
Тлумачэнне
лексічнага значэння слова страўнік (рубрыка «Слоўнік» на с. 40). З мэтай
якаснага разумення лексічнага значэння настаўніку варта прывесці дпя прыкладу
некалькі сваіх сказаў з гэтым словам.
З мэтай
выяўлення першаснага ўспрыняцця твора варта прапанаваць вучням падзяліцца
сваімі думкамі, уражаннямі і пачуццямі ад пачутага.
У сувязі са
значным аб'ёмам твора (на чытанне настаўнікам затраціцца прыкладна 10 хвілін)
на другое самастойнае перачытванне вучням часу будзе не дастаткова, таму
рэкамендуем выкарыстаць спосаб выбарачнага чытання і аналізу па сэнсавых
частках «следам за аўтарам».
1. Частка 1. Умоўна назавём яе «Цяжкае
заданне настаўніка»: чытаецца падрыхтаваным вучнем першы і другі абзацы.
Слухаюцца адказы на пытанне 1 (с. 45).
2. Частка 2. «Сустрэча аднакласнікаў».
Перачытваюцца абзацы са слоў «Вавёрка Аленка прыслухалася: падалося ці сапраўды
недзе паблізу дзяцел грукоча?» і да сказа «Патлумачыла, чаму мы ўсе такія
працавітыя». Вучні адказваюць на пытанні 2 і 3.
3. Выкананне вучнямі класа задання 4 і адказы на
пастаўленыя пытанні: частка 3 «Змест сачынення дзятла Петрака» ад сказа
«Пятрок дастаў з ранца, які вісеў на галінцы, прыгожы зялёны сшытак і пачаў
чытаць...» — «I нам усім трэба берагчы свой родны кут».
4. Выкананне задання 5. Частка 4
«Сур'ёзная размова пасля чытання сачынення» ад слоў «Замоўк Пятрок» і да канца
тэксту. Адказ на пытанне 6.
Пры
вызначэнні рыс характару герояў на падставе іх думак і ўчынкаў настаўнік прапануе
класу пры неабходнасці скарыстаццца зместам памяткі «Як характарызаваць
літаратурнага героя».
1. Назавіце імя літаратурнага героя, яго ўзрост і
месца жыхарства.
2. Якое яго грамадскае і сямейнае становішча.
3. Апішыце знешні выгляд дзейнай асобы (твар,
фігуру, адзенне).
4. Пералічыце дзеянні і ўчынкі літаратурнага
героя, дайце ім сваю ацэнку.
5. Якія пачуцці найбольш перапаўняюць дзейную
асобу.
6. Звярніце ўвагу на мову персанажа (з якім
настроем і тонам ён размаўляе, якімі словамі насычаны яго фразы).
7. Ацаніце адносіны літаратурнага героя да іншых
асоб.
8. Як адносяцца іншыя персанажы да героя.
9. Ахарактарызуйце адносіны аўтара да свайго
персанажа.
10. Выкажыце вашы адносіны да літаратурнага героя:
спадабаўся ці не спадабаўся ён вам.
У заключэнні
работы па характарыстыцы казачных герояў Алеся Карлюкевіча варта адзначыць
сур'ёзнае стаўленне і зацікаўленне дзятла Петрака гісторыяй свайго роду і
радзімы, уздзеянне яго асобы на фарміраванне лепшых рыс характару ў
непаседлівай аднакласніцы вавёркі Аленкі.
Выкананне
заданняў і адказы на пытанні рубрыкі «Пафантазіруйце» (с. 45).
Самастойнае
чытанне твора вучнямі з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.
Выразнае
чытанне казкі.
— Чаму
вучыць нас казка «Вавёрка піша сачыненне»?
Тэма. Уладзімір Ліпскі «Пошук радаводных крыніц»
Задачы:
узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора; фарміраваць уменне цэласна
ўспрымаць апавяданне, выказваць свае эмацыянальныя адносіны да прачытанага;
вучыць вызначаць тэму апавядання, фармуляваць яго галоўную думку; развіваць
уменне вобразнага бачання малюнкаў, створаных пісьменнікам у творы;
удасканальваць уменне дзяліць выбарачны тэкст на закончаныя часткі, даваць ім
загалоўкі; развіваць уменне складаць план для пераказу, падрабязна пераказваць
змест па складзеным плане; выхоўваць цікавасць да інфармацыі пра ўзнікненне
асобных слоў па тэме раздзела.
1.
Арг. момант
2.
Праверка дамашняга задання.
Слоўнікавая
работа з незразумелымі словамі да апавядання «Пошук радаводных крыніц» (рубрыка
«Слоўнік» на с. 46).
Слуханне
твора ў выкананні настаўніка. Высвятленне вучнёўскіх эмацыянальных адносін да
прачытанага.
Самастойнае
перачытванне апавядання вучнямі з мэтай адказу на пытанне 1 метадычнага апарату
дапаможніка (с. 48).
Гутарка па
змесце і выбарачнае чытанне на аснове пытанняў і заданняў 2-5, 7: вызначэнне
тэмы і галоўнай думкі твора (слова пісьменніка пра гісторыю рассялення нашых
продкаў у Палескім краі. Гонар аўтара за фізічныя і духоўныя здольнасці
прашчураў. Фальклорная аснова твора. Навукова- пазнавальная роля зместу
апавядання.) Слоўнае маляванне вобразных карцін да зместу казкі.
Выкананне
задання 6 (рубрыка «Папрацуйце ў пары, у групе» (с. 49): самастойнае
перачытванне вучнямі зместу казкі ад слоў «Недзе, не ўказана дзе, жыла сям'я» і
да радка «Так і цяпер жывуць у тых мясцінах палешукі і палевікі». Падзел яе на
сэнсавыя часткі. Падбор загалоўкаў і іх запіс у сшытках.
Прыкладны
план.
1. У адным месцы жыла сям'я.
2. Дзяльба.
3. Рашэнне двух малодшых сыноў.
4. Дарога прывяла братоў у пушчу.
5. Адкуль узяліся палевікі.
Падрабязны
пераказ зместу казкі паводле плана адзін аднаму.
Чытанне і
асэнсаванне загадкі Рыгора Барадуліна пра сваяцкія адносіны на с. 49.
Падрабязны
пераказ казкі пра паходжанне палешукоў і палевікоў.
— Чым
узбагаціў вас твор Уладзіміра Ліпскага «Пошук радаводных крыніц»? Якія ўрокі,
павучанні вы атрымалі ад аўтара?
Тэма: Пазакласнае чытанне «Слова аб роднай прыродзе»
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным
асяроддзем роднага краю i яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў.
Задачы:
-
арганізаваць чытанне-разглядванне кніг, у якіх
ёсць творы пра прыроду і адносіны да яе;
-
падагульніць
чытацкі вопыт вучняў па адборы кніг для самастойнага чытання на тэму адносін
чалавека да прыроды.
-
абмеркаваць
найбольш цікавыя самастойна прачытаныя творы пра навакольны свет; фарміраваць
уменні асэнсаванага ўспрымання на слых;
-
развіваць
мову вучняў, мысленне, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;
-
развіваць
навык чытання і чытацкіх ўменняў вучняў;
-
ствараць
умовы для выхавання патрыятызму, любові да беларускай літаратуры.
Матэрыял да
ўрока:
Канстанцыя
Буйло. «Мой Мурка», «У лесе».
Анатоль Бутэвіч.
«Як сасна з бярозай пасябравала».
Святлана Быкава.
«Свавольніцы», «Заранка», «Гарэза-праменьчык».
Змітрок Бядуля.
«Сняжыначкі-пушыначкі».
Алена Васілевіч.
«Геша».
Янка Галубовіч.
«Забаўнае паляванне», «Сцяжынка», «Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка».
Віктар Гардзей.
«Залаты лістапад».
Цішка Гартны.
«Восень»
Ніл Гілевіч.
«Цуд тварыўся — я праспаў…», «Здарэнне ў лесе».
Пятро Глебка.
«На пачатку лета».
Уладзімір
Дубоўка. «Восень», «Раскрытая кніга», «Хто дужэйшы?».
Васіль Жуковіч.
«Скалечаны голуб», «У зялёным лузе».
Янка Журба.
«Першыя сняжынкі».
Віктар Кажура.
«Пакацілася сонейка».
Клаўдзія Каліна.
«Красавік», «Стракатая сойка».
Казімір Камейша.
«Зімовы верш».
Аляксандр
Капусцін. «Казка старой сасны».
Галіна
Каржанеўская. «Мышка»,«Дзе ты, Боця?».
Якуб Колас.
«Каля рэчкі», «Летам».
Мікола Корзун.
«Міколкаў барометр».
Янка Купала.
«Вясна».
Эдуард Луканскі.
«Верабейка».
Міхась Лынькоў.
«Ластаўчына талака».
Валянцін
Мыслівец. «Жураўлі і жураўка».
Генадзь Пашкоў.
«Палессе», «Раніца ў пушчы», «У жытнім полі».
Зіновій
Прыгодзіч. «Джэк і Рыжык».
Павел Ткачоў.
«Тася».
Кацярына
Хадасевіч-Лісавая. «У кожнага свае справы».
Іван Шамякін.
«Воўк».
Аргмомант
Музычная
застаўка. Гучаць песні ў выкананнi ансамбля “Песняры”. Дэманструюцца слайды на
тэму прыроды Беларусi.
Эпіграф сённяшнега ўрока
Бярозкі белыя
І вогнішча рабіны,
Блакіт азёр,
Лугоў мурог...
Дамоў вяртаюць
Родныя мясціны
З усіх краін,
З усіх дарог.
Яніна Жабко
У
кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся
і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні
свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа
чалавек не можа жыць.
Знаёмства з выставай
Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць
нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую
мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.
Чытанне – разглядванне кніг, якія прынеслі вучні
Чытанне твораў падрыхтаванымі вучнямі, абмеркаванне
зместу прачытаннага
План:
1.
Прагназаванне
зместа па назве.
2.
Слоўнікавая работа.
3.
Знаёмства з творам.
4.
Эмоцыі ад
успрымання твора.
5.
Суаднясенне
прагноза і зместа.
6.
Тэма.
7.
Цэнтральныя персанажы.
8.
Жанравая своеасаблівасць.
9.
Мастацкія
асаблівасці твора.
10.
Галоўныя
падзеі.
11.
Галоўная
думка.
12.
Адносіны аўтара да герояў і падзей.
13.
Адносіны вучняў да герояў і падзей.
Джэк і Рыжык
Зіновій Прыгодзіч
Пісьменнік
Зіновій Прыгодзіч напісаў кнігу “Арцёмкавы канікулы”. У ёй апавядаецца пра
летнія прыгоды хлопчыка Арцёмкі. Прапануем раздзел з гэтай кнігі.
У Арцёмкі ў вёсцы ёсць хвастатыя сябры – Джэк і Рыжык.
Джэк
– унікальны сабака. Немагчыма вызначыць яго пароду. Яна нейкая зборная, змяшаная.
Пыска – як у аўчаркі, толькі меншая, драбнейшая. Тулава доўгае, а лапкі
маленькія, кароценькія, як у таксы. Поўсць доўгая, як у ёркшырскага тэр’ера.
Натура незласлівая, гуллівая, дружалюбная, як у лабрадора. А вочы заўсёды
хітрыя-хітрыя, як у дварняка.
Джэк вельмі любіць сваіх суседзяў, заўсёды іх прыезд
сустракае шумным, радасным брэхам. Хто ведае, як ён вызначае іх машыну, але
кожны раз, як толькі дзядулеў “Фальксваген” зварочвае з асфальтавай дарогі на
вясковую вуліцу, Джэк усё кідае і ляціць насустрач. А тады ўжо, пераняўшы
машыну, бяжыць наперадзе і апавяшчае на ўсю вёску: “Прыехалі! Прыехалі!..” Пры
гэтым іншы раз так захопіцца, што ніяк не можа спыніцца. Тады дзед Жэня
вымушаны яго дабрадушна ўшчуваць:
–
Ну-ну, хопіць ужо, хопіць…
Джэк – істота надзвычай міралюбная. Няма ў яго ніякай
злосці, нікога ніколі без толку не аббрахаў, не напалохаў. А калі, бывае, і
гаўкне раз-другі на таго, хто праходзіць міма двара, то такім чынам хутчэй
вітаецца з чалавекам ці з цікаўнасці пытаецца ў яго, куды і дзеля чаго той
ідзе. Праўда, не ўсе разумеюць яго добрых намераў і абыякава адмахваюцца.
Не разумеюць
Джэка і некаторыя вясковыя сабакі. Асабліва тыя, што навязаны ў двары. Калі
Джэк прабягае міма, то яны ажно рвуць ланцуг, здаецца, гатовыя з’есці яго ад
злосці, ад зайздрасці, што ён вольны, можа наведвацца да любой сяброўкі…
У
Рыжыка – свая гісторыя.
З’яўленне
яго на дачы было арыгінальным. Аднаго разу Арцёмка і дзядуля рамантавалі ў
двары веласіпед. Нечакана адтуль, дзе ў іх садок, пачулася жаласнае мяўканне.
–
Гэта ў нас? – здзівіўся Арцёмка.
–
Наўрад ці… – абыякава адазваўся дзядуля. – Гэта, відаць, у суседзяў. Яны завялі
сабе маленькага коціка. Можа, есці просіць.
Аднак
мяўканне не сціхла. Наадварот, яно рабілася ўсё больш гучным, настойлівым,
адчайным.
Арцёмка і дзядуля кінулі свой занятак і пайшлі ў садок. Якое ж было іх
здзіўленне, калі на плоце пабачылі маленькі рыжы камок. Кацянё неяк
ускараскалася на высокі плот, а злезці назад ужо не хапала духу. І коцік у
адчаі стаў прасіць дапамогі.
Арцёмка
асцярожна зняў малечу з плота і ўзяў на рукі. Але коцік, набраўшыся страху, усё
яшчэ дрыжэў, ніяк не мог супакоіцца.
–
Ну ціха ты, ціха, Рыжык… Дзядуля, давай яго будзем зваць Рыжыкам?
–
Добра. Але ж гэта не наш каток. Што скажуць суседзі, калі мы яго забяром?
–
А мы не будзем забіраць назаўсёды. Хай проста прыходзіць да нас у госці.
–
Ну дык скажы яму гэта.
–
А як?
–
Вельмі проста. Пачастуй чым-небудзь смачным, і ён будзе прыбягаць да цябе
кожную раніцу.
Арцёмка
наліў у сподачак падагрэтага малака і паставіў перад Рыжыкам. Той тыцнуўся
пыскай у сподачак раз, другі і, рассмакаваўшы, пачаў ахвотна хлябтаць.
–
Падабаецца! Падабаецца! – цешыўся Арцёмка.
Рыжык
дапіў малако і акуратна вылізаў сподачак язычком. Арцёмка зноў узяў яго на рукі
і стаў гладзіць. Коцік ад задавальнення заплюшчыў вочы і салодка замурлыкаў.
Дзядуля
назіраў з цёплай, задаволенай усмешкай. Калі Арцёмка нагуляўся з коцікам,
сказаў:
–
А цяпер мы ў плоце зробім для Рыжыка дзірачку, каб ён больш не лазіў праз верх.
І Рыжык сапраўды стаў прыходзіць да іх амаль кожны дзень.
Лета, аднак,
мінула вельмі хутка, і Арцёмка, развітаўшыся з Джэкам і Рыжыкам, паехаў у
горад, зноў пайшоў у школу. Але ўсю зіму ўспамінаў сваіх верных сяброў, з
нецярпеннем чакаў новай сустрэчы з імі.
Анатоль Бутэвіч. «Як сасна з бярозай пасябравала».
Адбылося
гэта ранняй вясной. Як толькі стала прыграваць сонейка, шышкі на лясной сасне
сталі шурпатымі і бухматымі. Адна лускавінка адставала ад другой, цягнулася
насустрач сонцу. Тады ў цёмнай глыбіні шышкі можна было ўбачыць маленькае
чорнае зернейка. Дагэтуль яно хавалася ад прыродных нягод і цікаўных вачэй у
цёплым і ўтульным дамку. Атуляла зернейка празрыстае крыло-ветразь. Калі ж
сасну пачынаў хістаць ветрык, ветразь ажываў і варушыў зернейка.
І
вось адно зернейка не вытрымала спакусы. Захопленае яркім сонечным святлом, яно
выпырхнула на волю. Гэта ўбачылі іншыя. Што тады пачалося! Адно за адным з
шышак выскоквалі ўсё новыя зернейкі. Ласкавы ветрык падхопліваў іх у свае
далоні і веерам рассыпаў у паветры. Гэты мітуслівы клубок нагадваў патрывожаны
пчаліны рой.
Неўзабаве тое
першае зернейка адарвалася ад сваёй маці-сасны, ад роднага лесу і
паплыло-паляцела на крылах ветру. Нечакана гарэза-ветрык пачаў падымаць яго
ўгару.
–
Бывайце, родненькія, – закрычала зернейка. – Я лячу да сонца… Да самага сонца!
І мо з-за вялікай узрушанасці, а мо ад нечуванай радасці
зернейка не пачула папярэджання сваіх аднапляменнікаў:
–
Не спяшайся, зернейка. Не адрывайся ад зямлі. Там вельмі горача, згарэць можаш…
Але
зернейка не чула іх. Яно забаўлялася з ветрам. Вось зернейка над вялікім полем.
Вось унізе заблішчала незвычайнае люстэрка.
–
Гэта возера, – патлумачыў ветрык.
Раней
зернейка нічога падобнага не бачыла. Таму ўсё было яму цікава. Пільна ўзіралася
ў вуліцы вялікіх гарадоў і маленькіх вёсак. Там снавала шмат людзей. Многія
пазіралі ў неба, засланяючы далонню вочы ад сонца. Зернейку здавалася, што яны
вітаюць яго, запрашаюць у госці.
І
яно пачало апускацца. Ляцела так хутка, што ад страху ажно галава закружылася.
Яму так захацелася папрасіць дапамогі ў сваіх сяброў, што
стала азірацца навокал. Ды
дзе іх убачыш, калі зернейка адляцелася мо на дзясяткі кіламетраў.
Ды
не пакінуў небараку ў бядзе ветрык. Ён падхапіў зернейка і панёс над самай
зямлёй. Супакоілася зернейка, пачало цудоўнымі пейзажамі любавацца. А тады
нечакана папрасіла ў ветру:
–
Адпусці мяне на волю. Хачу на зямлю, у свой лес, да маёй матулі сасны.
–
Я адпушчу, – адказаў вецер, – але ж твой родны лес вельмі далёка адгэтуль.
–
Нічога, як-небудзь дабяруся.
–
Ну глядзі, не пашкадуй, – адказаў вецер і сцішыўся.
Зернейка пачало
апускацца. Ды не было лесу там, куды давялося прызямліцца. Унізе чарнела
асфальтам шырокая дарога. Спалохалася зернейка, пашкадавала, што адарвалася ад
сваёй сямейкі. “Ну, усё, – падумала. – Так недарэчна давядзецца загінуць”.
Яно напружылася,
пахітала ў паветры крылом-ветразем і ўпала. Ляжыць на высахлай за зіму траве.
Зусім побач узвышаецца дзіўнае дрэва. Галінкі – без іголак, кара – белая.
–
Не бойся мяне, я бяроза, – патлумачыла дрэва. – Хоць і расту не ў лесе, а каля
дарогі, выратую цябе.
Зернейка
паабяцала не адрывацца ад бярозы. Сцішылася, у сухую траву схавалася і
цесна-цесна да сваёй ратавальніцы-бярозкі прыціснулася.
Так мінуў не
адзін дзень. Сонейка ахвотна сагравала зямлю. Дажджавыя кропелькі яшчэ больш адбельвалі
белую бярозу, шчодра палівалі зернейка. Неўзабаве на бярозе з’явіліся першыя
лісточкі. Каля яе зазелянела трава-мурава. Зернейка і не заўважыла, як моцна
прыляпілася да зямлі. А калі захацела адарвацца, не змагло. Пругкі карэньчык
прабіўся з яго і стаў урастаць у зямлю.
Неўзабаве
на свет вылузнуўся кволы сасновы парастак. Каля самай бярозкі. Усё вышэй
клікала яго шчодрае сонейка. Ад ветру бяроза захінала.
“А мо і добра,
што тут маё прыстанішча, – падумала зернейка. – Ніхто не крыўдзіць, белая бярозка
сапраўднай маці стала”.
Так
мінуў адзін год, другі. Расце сабе сасонка, сілы набіраецца. Цесна прыціскаецца
да сваёй ратавальніцы.
А
тады пачала сасонка ўслед за сонейкам галоўкай вадзіць, цяпло яго ловячы. Не
заўважыла, як адзін раз абвіла бярозавы ствол, пасля яшчэ раз і яшчэ…
Неяк
на шашы, што вядзе ў Нясвіж, спынілася машына. З яе выйшлі тата з мамай і іхні
сынок Коля. Любуюцца бярозкай, яе густалістай кронай. А тады сынок як
закрычыць:
–
Тата, мама, паглядзіце, што каля бярозкі расце!
Зірнулі тыя і надзівіцца не могуць: як гэта сасна так
цесна вакол бярозы абвілася? Не ведаюць яны, што гэткім чынам маладая сасонка
аддзячвае сваёй ратавальніцы, аберагае яе ад розных нечаканасцяў. Бо вядома,
што ўдваіх заўсёды лягчэй бараніцца.
Прызнаюся, што гэты цуд прыроды сапраўды знаходзіцца на
дарозе Нясвіж – Гарадзея. Будзеш ехаць у Нясвіжскі замак – спыніся, падзівіся
і моцы духу набярыся, сапраўднаму сяброўству павучыся.
Аляксандр Капусцін
«Казка старой сасны»
Па
дарозе ў лес разгаварыліся Міколка з Косцікам, хто якую пару года больш любіць.
– Я восень і зіму люблю, – сказаў Міколка. – Увосень
дрэвы прыгожыя: і зялёныя, і жоўтыя, і чырвоныя. А зімой снег бялюткі, і вецер у
ім свішча.
–
У снезе свішча? – здзівіўся Косцік.
–
Так, я сам чуў. Гурба во так выгнулася, – Міколка падняў руку і прыгнуў пальцы
казырком, – дык вецер там – фіў, фіў. Я, калі вырасту, на машыніста вывучуся.
Буду ездзіць на электрычцы і глядзець на прыгожы лес, на белы снег.
–
А я люблю вясну і лета, – прызнаўся Косцік. – Вясной, як сонца прыгрэе, ручайкі
булькаюць, звіняць. А летам – кветкі ўсюды. І ў бабчыным агародчыку, і на лузе
за рэчкай. У лесе птушкі спяваюць…
– Чуеш зязюлю, Косця? – перабіў сябра Міколка. – Гэта яна
з зайчыкам у хованкі гуляе.
–
Скажаш, у хованкі! – не паверыў Косцік. – Хіба зязюля па зямлі бегае?
–
Не, яна схаваецца ад зайчыка ў голлі і – ку-ку, ку-ку. Ён падбяжыць да дрэва, а
яна пераляціць на другое і зноў кліча яго.
Па
вершалінах гонкіх хвой прабег лёгкі ветрык. Яны заварушыліся, ціха загаманілі.
Міколка падышоў да старой сасны, узняў галаву і прыслухаўся.
–
Чуеш?
–
Што – чуеш?
–
Яна казку складае.
–
Дрэва – казку? Што ты выдумляеш?
–
Мама кажа, дрэвы мудрыя. Іх толькі трэба ўмець слухаць. Жыў-быў… Гэта мама так
казкі пачынае. Жыў-быў у лесе калючы вожык. Ён таксама захацеў пагуляць з
зязюляй у хованкі. Прыпусціўся на перагонкі з зайчыкам, раптам чуе ззаду: “Ну,
заяц, пачакай!” І воўк – цап зайца за хвост. Вожык скруціўся ў клубок, скочыў
на ваўка і пракаціўся па спіне туды-сюды… Во як яму, драпежніку! Няхай не
крыўдзіць зайчыка!
– Воўк бег, а вожык не зваліўся з яго? – засумняваўся
Косцік. – Я вунь у кіно бачыў: з каня – і то звальваюцца. Хлусіш ты ўсё.
Міколка падумаў
і адказаў упэўнена:
–
Не хлушу, у казках усё бывае!
Ён
зноў паглядзеў на сасну. Косцік таксама падняў галаву, прыслухаўся.
–
Чуеш? – шэптам спытаў Міколка.
–
Чую, – адказаў Касцік.
Сябры слухалі
трапяткім сэрцам казку старой сасны.
Віктарына “Ведай
родную прыроду”
Якую птушку
называюць галоўным салістам лясоў? (Салаўя.)
На якое дрэва садзіцца ў час дажджу сарока? (На мокрае.)
Якія расліны прыкладваюць да ран? (Трыпутнік, балотны мох.)
Кветкі якіх раслін папярэджваюць аб дажджлівым надвор'і? (Кветкі дзьмухаўцу, наготак, белага гарлачыка закрываюць перад дажджом свае пялёсткі.)
Якія расліны можна выкарыстоўваць для заваркі чаю? (Ліст малін, чарніц, брусніц, суніц, зверабою і інш.)
Колькі ног у павука? (Восем.)
Якія грыбы атрымалі назву ад дрэў, пад якімі яны растуць? (Падасінавік, падбярозавік.)
Якая жывёла жыве пад зямлёй? (Крот.)
Якія расліны вадаёмаў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі? (Белы гарлачык, жоўты гарлачык.)
Якіх жывёл называюць санітарамі лесу? (Мурашак, дзятлаў, ваўкоў.)
Як арыентавацца ў лесе без компаса? (Па сонцу, ствалах і кронах дрэў.)
У якой травяністай расліны плады нагадваюць парашут? (У дзьмухаўцу.)
Адгадайце назвы звяроў і птушак нашых лясоў.
У ваду нырае смела,
Хатку ён будуе ўмела,
Пад вадой і на вадзе
Будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)
Жыве у норах хітры пёсік,
Поўсць рудая, чорны носік.
Памяло цягае ўслед –
Замятае ім свой след. (Ліса.)
За ўсіх птушак ён чарней,
Чысціць поле ад чарвей. (Грак.)
Не на дрэве, не ў кустах
Пасяліўся шэры птах.
Ён жыве ў полі,
Дзе прастору болей.
Да сонца падымаецца,
Песняй заліваецца. (Жаваранак.)
Дзетак сваіх не гадуе,
Нават гнязда не
будуе,
Звонка ў лесе гукае.
Што за птушка такая? (Зязюля.)
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)
Летам носіць ён кажух,
Мае свой абход пчаліны,
Уплятае мёд за двух
І збірае ў рот маліны. (Мядзведзь.)
Чырвоная дзюба,
Чырвоныя пяты,
На лузе – цыбаты,
У небе – крылаты. (Бусел.)
Прыляцела да кармушкі
Размалёваная птушка.
Паспытала дзюбай сала –
І сябровачак пазвала…. (Сінічка.)
Звонка ў лесе гукае.
Што за птушка такая? (Зязюля.)
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)
Летам носіць ён кажух,
Мае свой абход пчаліны,
Уплятае мёд за двух
І збірае ў рот маліны. (Мядзведзь.)
Чырвоная дзюба,
Чырвоныя пяты,
На лузе – цыбаты,
У небе – крылаты. (Бусел.)
Прыляцела да кармушкі
Размалёваная птушка.
Паспытала дзюбай сала –
І сябровачак пазвала…. (Сінічка.)
Падвядзенне вынікаў
Прырода — гэта найцікавейшая энцыклапедыя. «Гартаць»
гэтую кнігу — шчасце! Дарэчы таму і многія беларускія пісьменнікі пакінулі нам запавет: любіць і ахоўваць прыроду, разумна выкарыстоўваць яе багацці,
ствараць вакол сябе прыгожае, захапляцца дзіўным акаляючым хараством. Бог даў
нам сапраўдную поўню хараства прыроды. У яе простасці і сціпласці, прыхаванай сіле і любай прыгажосці, натхнёнасці, мяккасці, пяшчотнасці мы,
беларусы, лёгка пазнаём свой характар. У роднай прыродзе — рухі
і гукі нашай душы, музыка нашых сэрцаў! І трэба быць вельмі
чэрствымі, абыякавымі людзьмі, каб усяго гэтага не заўважаць, не любавацца
гэтым.
Працуем паэтамі (вучням раздаюцца карткі з вершаванымі радкамі,
настаўнік чытае першы, трэці, пяты… радок, а вучні павінны здагадацца, чые
словы з’яўляюцца працягам.
У дуброве, каля рэчкі,
Спеюць чорныя парэчкі,
Ў пералеску, ля крыніцы,
Ззяюць спелыя суніцы.
І вясной, і цёплым летам
Тут наўкола многа кветак,
Нівы жыта і пшаніцы,
У стаўку вада іскрыцца.
Журавель з вядром, калодзеж…
Дзе ж такое месца знойдзеш?
Ну куды ж пайсці, падацца,
Па якой прайсці мне кладцы?
Хараство, куды ні глянеш,
Ад світання да змяркання.
І парэчкі – каля рэчкі,
І суніцы – ля крыніцы…
Без цябе жыць немагчыма,
Мая любая Радзіма!
С.Шушкевіч.
Спеюць чорныя парэчкі,
Ў пералеску, ля крыніцы,
Ззяюць спелыя суніцы.
І вясной, і цёплым летам
Тут наўкола многа кветак,
Нівы жыта і пшаніцы,
У стаўку вада іскрыцца.
Журавель з вядром, калодзеж…
Дзе ж такое месца знойдзеш?
Ну куды ж пайсці, падацца,
Па якой прайсці мне кладцы?
Хараство, куды ні глянеш,
Ад світання да змяркання.
І парэчкі – каля рэчкі,
І суніцы – ля крыніцы…
Без цябе жыць немагчыма,
Мая любая Радзіма!
С.Шушкевіч.
Дамашняе заданне
1) Размаляваць малюнак і скласці аўтарскую казку “Пруд вачамі жабкі”,
“Што расказаў лясны алень”.
2) Рэкамендацыі
да наступнага ўрока пазакласнага чытання
Тэма: Чалавек і
яго род
Эдзі Агняцвет.
«Слова пра маці».
Лёля Багдановіч.
«Адзіная, як маці!».
Васіль Вітка.
«Вавёрчына гора».
Артур Вольскі.
«Татаў родны куток».
Янка Купала.
«Над калыскай».
Уладзімір
Ліпскі. «Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод».
Алесь Ставер.
«Унуку».
Васіль Сумараў.
«Мой дом».
Віктар Швед. «Я
нарадзіўся беларусам».
Васіль Шырко.
«Дзед Манюкін і ўнукі».
Кантроль
навыку чытання. «Мая рабіна» паводле Т.
Мушынскай
Мэты: зафіксаваць
і ацаніць узровень якасці чытання вучняў класа на пачатку навучальнага
года; выявіць узровень дынамікі чытання
ў параўнанні з 3 класам; развіваць уважлівасць, навык правільнага, выразнага,
асэнсаванага чытання; выхоўваць пачуццё замілавання прыродай роднага краю.
Ход урока
I.
Арганізацыйны этап.
II.
Пастаноўка тэмы і мэт урока.
III.
Кантроль ведаў. Праверка навыку чытання.
Мая
рабіна
Сёння ў школе нам далі заданне – напісаць невялічкае
сачыненне на тэму “Чатыры пары года”. Таму мне не церпіцца хутчэй сесці за стол
і пачаць. Вы не ведаеце пра што я напішу? Пра сваю любімую рабіну.
“Яна расце
побач з маім балконам. Рабіну некалі
пасадзіў мой тата, калі быў хлапчуком-школьнікам. Цяпер дрэва ўжо вышэй
трэцяга паверха. Я вельмі люблю назіраць за рабінай. Пры розным надвор’і яна
выглядае па-рознаму. І па тым, якое адзенне ў рабіны, можна зразумець, якая
цяпер пара года.
Вясной, у
красавіку, бледна-зялёныя пупышкі паціху ператвараюцца ў лісце. Яно не зусім
падобнае на лісце таполяў альбо бярозак і нагадвае далонь, на якой шмат
лісцікаў-пальцаў. У маі на дрэве з’яўляюцца пухнатыя суквецці. Рабіна стаіць
тады такая прыгожая, урачыстая!
А потым
надыходзіць лета. Квецень паціху знікае, жухне, і праз нейкі час замест
суквеццяў заўважаеш гронкі ягад. Стаяць доўгія цёплыя дні, і зялёныя ягады
пачынаюць ружавець, а потым і чырванець.
У верасні
рабіна шапаціць пад ветрам сухой жоўтай лістотай. А гронкі, налітыя горкім
сокам, чырванню гараць на сонцы. У лістападзе на рабіне не застанецца
аніводнага лісціка. Толькі на фоне халоднага блакіту неба ўрачыста ззяюць
чырвоныя ягады.
Як
надыходзяць маразы, так і ўспамінаюць пра рабіну вераб’і і сініцы. Дзяўбуць,
дзяўбуць, пакуль не пакінуць на галінках дзе-нідзе па адной ягадцы. Што зробіш,
на дварэ – зіма... І таму мая рабіна заснула – да вясны. А вясной дрэўца
абудзіцца, як спячая красуня. І зробіцца яшчэ прыгажэй”.
Вось я і
напісаў сачыненне. Нстаўніца Аляксандра Пятроўна адгорне мой сшытак, і ёй
абавязкова спадабаецца рабіна. А калі яна спытае, дзе расце мая рабіна, дык я
пакажу. Няхай і яна маёй рабінай любуецца.
Пытанні.
1.
Пра
што вырашыў напісаць сачыненне герой апавядання?
2.
Хто
пасадзіў рабіну?
3.
На
што, па словах хлопчыка, падобны ліст
рабіны?
Вучні, якія
прачыталі тэкст настаўніку, атрымліваюць яго частку і пісьмова выконваюць тэставыя заданні да яго.
Прачытай, адкажы на пытанні.
А потым надыходзіць лета.
Квецень паціху знікае, жухне, і праз нейкі час замест суквеццяў заўважаеш
гронкі ягад. Стаяць доўгія цёплыя дні, і зялёныя ягады пачынаюць ружавець, а
потым і чырванець.
У верасні
рабіна шапаціць пад ветрам сухой жоўтай лістотай. А гронкі, налітыя горкім
сокам, чырванню гараць на сонцы. У лістападзе на рабіне не застанецца
аніводнага лісціка. Толькі на фоне халоднага блакіту неба ўрачыста ззяюць
чырвоныя ягады.
Як
надыходзяць маразы, так і ўспамінаюць пра рабіну вераб’і і сініцы. Дзяўбуць,
дзяўбуць, пакуль не пакінуць на галінках дзе-нідзе па адной ягадцы. Што зробіш,
на дварэ – зіма... І таму мая рабіна заснула – да вясны. А вясной дрэўца
абудзіцца, як спячая красуня. І зробіцца яшчэ прыгажэй”.
Вось я і
напісаў сачыненне. Нстаўніца Аляксандра Пятроўна адгорне мой сшытак, і ёй
абавязкова спадабаецца рабіна. А калі яна спытае, дзе расце мая рабіна, дык я
пакажу. Няхай і яна маёй рабінай любуецца.
Тэст
1. Якое
заданне атрымаў у школе хлопчык?
а) намаляваць рабіну;
б) напісаць сачыненне пра любімае дрэва;
в) напісаць сачыненне пра чатыры пары года.
2. Хто
пасадзіў рабіну?
а) хлопчык; б)
тата; в) дзядуля.
3. Калі
цвіце рабіна?
а) вясной;
б) летам; в) восенню.
4.
У якую пару года на рабіне з’яўляюцца гронкі ягад?
а) вясной;
б) летам; в) восенню.
5. Якога
колеру ягады рабіны восенню?
а) зялёныя;
б) ружовыя; в) чырвоныя.
6. У
якім месяцы з рабіны ападае ўсё лісце?
а) у верасні; б)
у кастрычніку; в) у лістападзе.
7. Якія
птушкі любяць ласавацца ягадамі рабіны?
а) вераб’і;
б) буслы; в) шпакі; г) сініцы.
8. Каго
нагадвае рабіна зімой?
а) лясную прыгажуню; б) спячую красуню; в) сонную бабулю.
9. Як
завуць настаўніцу хлопчыка?
а) Ганна Іванаўна;
б) Аляксандра Пятроўна;
в) Ганна Пятроўна.
10. Што хоча прапанаваць хлопчык сваёй
настаўніцы?
а) пасадзіць рабіну;
б) палюбавацца сваёй рабінай;
в) намаляваць рабіну.
V.
Падвядзенне вынікаў.
Комментарии
Отправить комментарий